Больш за 200 удзельнікаў збярэ абласны турыстычны злёт работнікаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства пройдзе 12-14 ліпеня ў в.Чачэвічы Быхаўскага раёна, расказалі ў абласной арганізацыі галіновага прафсаюза.
«Вялікае спартовае мерапрыемства прымеркаванае да Года якасці і 120-годдзя прафсаюзнага руху, - падкрэсліў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя Віктар Суслаў. - Турзлёт - гэта заўсёды новыя знаёмствы, зарад станоўчых эмоцый, магчымасць прадэманстраваць фізічную падрыхтоўку. Акрамя таго, такія спаборніцтвы гуртуюць калектыў і дазваляюць дабіцца адзінства ў працы. Менавіта таму мерапрыемства традыцыйна карыстаецца вялікай папулярнасцю ў работнікаў сферы аховы здароўя рэгіёна».
Удзельнікам трэба будзе пераадолець шэраг спартыўных спаборніцтваў: перацягванне каната, фігурнае ваджэнне веласіпеда, турыстычная рыбалка, тэхніка пешаходнага турызму, творчы і кулінарны конкурсы. Судзейская калегія ў тым ліку вызначыць найлепшы турысцкі лагер. «Цікавым абяцае быць конкурс «Турыстычны фестываль ежы». Згодна з яго ўмовамі кожнай камандзе неабходна прыгатаваць на вогнішчы або мангале адну кулінарную страву. Складанасць у тым, што асноўным інгрэдыентам у ім будзе пэўны прадукт. Якое менавіта - вырашыцца па выніках лёсавання», - удакладніў Віктар Суслаў.
Лепшых з найлепшых вызначаць па ўсіх відах спаборніцтваў: пераможцаў назавуць як у камандным, так і ў асабістым заліках. У якасці заслужаных узнагарод - кубкі, граматы і спецыяльныя прызы ад прафсаюза.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13