ХI этнічнае свята ранняй сярэднявечнай культуры «У госці да радзімічаў» адбудзецца 27 ліпеня на пляцоўцы каля Замкавай гары аграгарадка Радамля Чавускага раёна. Як паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы, адкрыццё свята, заснаванага на стылістыцы і падзеях 9-11 стст., запланавана на 17.00.
На працягу фестывалю гасцей чакаюць тэатралізаваныя дзеянні з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, звязаныя з побытам племя радзімічаў, абрады, рытуалы, здабыча жывога агню. А таксама тэматычны канцэрт «Ад мінулага ды сучаснага» з удзелам фальклорных ансамбляў Магілёўскай вобласці, конкурс «Радзіміцкія забавы», работа музея пад адкрытым небам, выставы, выставы-продажы ўмельцаў, майстроў і рамеснікаў, інтэрактыўныя зоны, атракцыёны ў духу ранняга сярэднявечча.
Завершыцца этнасвята ў 22.00 рытуальным вогнішчам.
Юлія Таранава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 12:55
Планы па мадэрнізацыі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак наведаў з працоўным візітам Бабруйскі завод ККД
10.09.2025 - 10:54
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1255 тыс. тон збожжа
10.09.2025 - 09:19
Дэкаратыўныя агароды і садоўніцтва і ландшафтны дызайн. У БДСГА 13 верасня пройдзе тэматычны форум
09.09.2025 - 16:51
Дыялог улады і насельніцтва. Леанід Заяц правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйску
08.09.2025 - 10:15