RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ураджай-2024. У Магілёўскай вобласці ўбрана 130,7 тыс.тон збожжавых і зернебабовых

Паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, аграрыямі Магілёўскай вобласці па стане на раніцу 17 ліпеня ўбрана 53 965 га, намалочана 130 662 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 24 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы.

Азімы рапс убраны на плошчы 30 632 га, намалочана 49 564 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 16 ц/га.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 1376 га, або 19% да плана. Перад аграрыямі Магілёўшчыны стаіць задача да 6 жніўня завяршыць гэту работу.

Нараўне з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Другім укосам шматгадовая трава ў Магілёўскай вобласці скошана на плошчы 65 534 га, убрана з плошчы 56 039 га.

Па вобласці нарыхтавана: сена - 54510 тон, сенажу - 1345587 тон, сіласу - 16,8 тыс. тон. Усяго нарыхтавана 409,8 тыс. тон кармавых адзінак (34,6 працэнта да плана), што складае на адну ўмоўную галаву жывёлы 10,99 ц.к.ад. (+ 3,0 ц.к.ад. да ўзроўню 2023 г.).

Перад аграрыямі Магілёўшчыны пастаўлена задача максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд, узмацніць тэмпы ўзворвання пад сяўбу азімага рапсу. Таксама стаіць задача выканаць заданне па правядзенні перазалужэння палепшаных лугавых угоддзяў, забяспечыць уцягванне зямель пасля правядзення меліярацыйных мерапрыемстваў, выканаць аб'ёмы культуртэхнічнай меліярацыі ў 2024 годзе ўласнымі сіламі сельгасарганізацый.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая