RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Працэс ліквідацыі наступстваў урагану на тэрыторыі рэгіёну абмеркавалі на паседжанні абласной камісіі па НС

Паседжанне абласной камісіі па надзвычайных сітуацыях правёў сёння намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Дэнгалёў. На парадак дня былі вынесены пытанні ліквідацыі наступстваў урагану, у выніку якога 14 ліпеня ў Магілёўскай вобласці загінула дзіця, траўміраваны яшчэ трое чалавек, таксама больш за пяцьсот населеных пунктаў аказаліся адключаныя ад электраэнергіі. Па дадзеных Мінэнерга больш за ўсё ад навальнічнага фронту са шквалістым ветрам пацярпелі Быхаўскі, Чавускі, Бабруйскі, Кіраўскі, Слаўгарадскі, Касцюковіцкі і Клімавіцкі раёны.

Як адзначыў Генадзь Дзянгалёў, праходжанне навальнічнага фронту па тэрыторыі Беларусі пакінула пасля сябе сур'ёзныя наступствы - Магілёўская вобласць па ступені пашкоджанняў аказалася на другім месцы пасля Гомельскай.

«На жаль, самай страшнай і цяжкай стратай стала гібель шасцігадовага дзіцяці. Што тычыцца іншых наступстваў разгулу стыхіі - у рэгіёне больш за 500 населеных пунктаў аказаліся адключаныя ад электраэнергіі, у рознай ступені пашкоджаны дах жылых дамоў і сельгаспрадпрыемстваў. Значна пацярпела лясная гаспадарка, у прыватнасці, сёння ўжо можна казаць, што каля 850 гектараў лясных угоддзяў нам давядзецца высякаць. Пры гэтым, трэба сказаць дзякуй усім нашым арганізацыям, усім сілавым структурам, якія прымалі ўдзел у аператыўным ухіленні непаладак. Больш за сто брыгад энергетыкаў працавалі над аднаўленнем электразабеспячэння і сёння мы ўжо практычна падключылі ўсе населеныя пункты. Непадключанымі заставаліся чатыры невялікія населеныя пункты, ёсць звароты па падключэнні індывідуальных жылых дамоў - паводле даных на раніцу 17 ліпеня іх было 187, але ўжо да канца дня гэтая лічба зменшылася ў разы. І калі не сёння да ночы, то заўтра да абеду мы гэтую працу таксама завершым.

Сёння таксама вядзецца ацэнка той шкоды, якую стыхія нанесла маёмасці грамадзян. Мы маем ужо 847 зваротаў у Белдзяржстрах, паводле папярэдніх ацэнак, сума страхавых выплат складзе каля Br400 тыс. Таксама на сённяшняй нарадзе дадзена каманда, дзе гэта неабходна, аказваць дапамогу нашым грамадзянам, якія пацярпелі ад стыхіі, будаўнічымі матэрыяламі: шыферам, цэментам, драўнінай. Індывідуальна, у выпадку зваротаў, будзем падыходзіць да кожнага выпадку: у частцы грашовых выплат або дапамогі будаўнічымі матэрыяламі, аказання паслуг спецыялістаў.

Мы прыкладаем усе намаганні, каб ні на хвіліну не затрымліваць устараненне наступстваў стыхіі. Таму ў аднаўленчых працах задзейнічана так шмат адмыслоўцаў».

У час праходжання навальнічнага фронту 14 ліпеня, па паведамленні начальніка абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрыя Голубева, хуткасць ветру дасягала 22-24 м\с, а ў асобных раёнах Магілёўшчыны - 27 м\с і больш. Ён адзначыў, што паводле прагнозаў гідраметцэнтра Беларусі небяспека неспрыяльных з'яў яшчэ захоўваецца і папрасіў грамадзян не ігнараваць абвесткі, якія паступаюць ад МНС: «Добра, калі непагадзь абыходзіць нас бокам, але гэта не значыць, што на папярэджанні і рэкамендацыі можна не звяртаць увагу. Ўмовы з'явы прагназуемыя, але яны могуць змяняцца. Аднак з улікам меркаванага прагнозу чалавек павінен разумець, як яму паступаць, які маршрут выбіраць, калі варта застацца дома і не рызыкаваць, у тым ліку, выбіраючыся на прыроду, - падкрэсліў ён. - Небяспеку могуць уяўляць і навальніца, і ліўні, і моцная спякота, у тым ліку. Таму што тэмпература паветра 35оC і вышэй - гэта ўжо таксама надзвычайная сітуацыя, і чалавек павінен падрыхтавацца да выхаду з дому.

Звяртаючыся да нашых грамадзян, хочацца папрасіць прыслухоўвацца да паведамленняў у сродках масавай інфармацыі, папярэджанняў у Telegram-каналах, sms-абвестках аб небяспечных прыродных з'явах і рэагаваць на іх. А калі здарылася патрапіць пад негатыўнае ўздзеянне стыхіі - быць асцярожнымі і не хавацца пад старымі канструкцыямі і дрэвамі».

Таксама Зміцер Голубеў нагадаў і пра правілы паводзінаў на вадзе: «Гарачае надвор'е захоўваецца і на вадаёмах па-ранейшаму вельмі шмат людзей. На жаль, неасцярожнасць часам прыводзіць да трагедыі. Не варта забываць, што адкрытыя вадаёмы - не месца для спаборніцтваў і бестурботных паводзін як дзяцей, так і дарослых», - падкрэсліў ён.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая