RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ураджэнец Магілёўшчыны Станіслаў Савельеў у складзе каное-двойкі прынёс беларускай камандзе першае золата маладзёжнага чэмпіянату свету

Ілья Верашчака і Станіслаў Савельеў прынеслі беларускай камандзе першае золата чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод атлетаў да 23 гадоў.

Маладзёжнае першынство планеты праходзіць у балгарскім Плоўдзіве. Верашчака і Савельеў атрымалі перамогу на дыстанцыі 500 метраў у каноэ-двойцы, паказаўшы вынік 1 мін 40,05 сек. Усяго на дзве дзесятыя секунды нашы хлопцы на фінішы апярэдзілі іспанцаў Мануэля Фантана і Марціна Хакаме. Тройку лепшых замкнулі Савелій Сідараў і Аляксандр Ботс з Расіі. У гэтым жа відзе праграмы ў дзяўчат Кацярына Семянцова і Іна Нядзелькіна занялі сёмае месца.

Бронзавую ўзнагароду на тысячы метраў сярод байдарак-адзіночак заваявала наша Людміла Сінкель. Чэмпіёнкай свету - U23 стала Арына Танатмышава з Узбекістана, другой фінішавала славачка Біянка Сідава. На аналагічнай дыстанцыі ў канаістак Кацярына Семянцова размясцілася на шостай пазіцыі. Днём пятніцы за ўзнагароды маладзёжнага чэмпіянату свету пазмагаецца наш квартэт у складзе Уладзіслава Палешкі, Ільі Верашчакі, Данілы Верашчакі і Станіслава Савельева (каноэ-чацвёрка, 500 м).

Квартэт беларускіх канаістаў атрымаў перамогу на маладзёжным ЧС у Балгарыі

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая