У Беларусі з 1 жніўня 2024 года павялічваюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Новы памер БПМ будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка 2024 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 мая 2024 года, павялічыцца на 3,4 працэнта і складзе Br433.
У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Так, пераглядаюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па догляду інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.
Як зменяцца з 1 жніўня памеры дзярждапамог сем'ям з дзецьмі, расказалі ў Мінпрацы
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій
29.08.2025 - 13:39