Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 30 ліпеня ўбрана 159 298 га, намалочана 412 530 тон пры сярэдняй ураджайнасці 25,9 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Азімы рапс убраны на плошчы 46 074 га, або 97 працэнтаў да плана, намалочана 86 862 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 18,9 ц/га. Азімы ячмень убраны з плошчы 41975 га, або 100,3 працэнта да плана.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 4484 га, або 61% да плана. Перад аграрыямі Магілёўшчыны стаіць задача да 6 жніўня завяршыць гэту работу.
На Магілёўшчыне працягваюцца работы і па нарыхтоўцы травяных кармоў. Другім укосам шматгадовая трава ў Магілёўскай вобласці скошана на плошчы 90 810 га, убрана з плошчы 80 578 га.
Па вобласці нарыхтавана: сена - 64 608 тон, сенажу - 1 435 119 тон, сіласу - 16,8 тыс. тон. Усяго нарыхтавана 439.714 тона кармавых адзінак (37,1 працэнта да плана), што складае на адну ўмоўную галаву жывёлы 11,79 ц.к.ад. (+ 2,7 ц.к.ад. да ўзроўню 2023 г.).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі