Прадстаўнік акадэмічнага веславання Яўген Залатой стаў сярэбраным прызёрам XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
Выступленні на спаборніцтвах Залатой пачаў роўна тыдзень таму, атрымаўшы перамогу на папярэдняй стадыі. 30 ліпеня беларус выйграў чвэрцьфінальны заезд, а 1 жніўня прабіўся ў фінал з другім часам паводле вынікаў паўфіналу. Сёння ў вырашальным заездзе за 500 м да фінішу Яўген быў шостым, але на апошнім адрэзку дыстанцыі абышоў амаль усіх сапернікаў і ў выніку заваяваў серабро з вынікам 6:42,96 сек. Чэмпіёнам стаў немец Олівер Цайдлер, бронзу ўзяў галандзец Сымон ван Дорп.
Гэта серабро - першая алімпійская ўзнагарода Беларусі ў акадэмічным веславанні з часоў Пекіна-2008, а Залаты - першы ў суверэннай гісторыі нашай краіны мужчына-прызёр Гульняў у гэтым відзе спорту. Другое месца на Алімпіядзе - галоўнае дасягненне ў дарослай кар'еры Яўгена. У мінулым годзе наш спартсмен быў сёмым на чэмпіянаце свету, а ў гэтым сезоне - пятым на чэмпіянаце Еўропы і трэцім на адным з этапаў Кубка свету.
Такім чынам, у актыве беларускай дэлегацыі нейтральных атлетаў ужо тры медалі Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Напярэдадні чэмпіёнам у скачках на батуце ў мужчын стаў Іван Літвіновіч, сярод дзяўчат серабро заваявала Віялета Бардзілоўская.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06