Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па спартыўнай гімнастыцы пройдзе ў Магілёве ў Палацы гімнастыкі з 28 па 30 жніўня. Пра гэта паведамілі ў ГСУСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма».
Спаборніцтвы збяруць лепшых гімнастаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Узбекістан.
Спаборніцтвы будуць праходзіць па раскладзе:
28 жніўня 2024 года:
09:30–11:30 – 1 паток (каманды Рэспублікі Беларусь) – (мужчыны, юніёры)
12:30-14:30 - 2 паток (каманды Рэспублікі Беларусь, замежныя каманды) - (мужчыны, юніёры)
14:30-14:50 - парад адкрыцця спаборніцтваў
15:45-17:45 - 1 паток (каманды Рэспублікі Беларусь, замежныя каманды) - (жанчыны, юніёркі)
18:30-20:30 - 2 паток (каманды Рэспублікі Беларусь) - (жанчыны, юніёркі)
29 жніўня 2024 года:
11:00–13:30 – фіналы ў асобных відах мнагабор'я: мужчыны, юніёры – 3 снарады; жанчыны юніёркі - 2 снарады
13:30-14:30 - узнагароджанне пераможцаў і прызёраў
30 жніўня 2024 года:
10:00–12:30 – фіналы ў асобных відах мнагабор'я: мужчыны, юніёры – 3 снарады; жанчыны юніёркі - 2 снарады
12:30-13:30 - узнагароджанне пераможцаў і прызёраў
Спаборніцтвы пройдуць у Палацы гімнастыкі па адрасе: г. Магілёў, вул. Крупскай, 137-1.
Запрашаем усіх жадаючых, у якасці балельшчыкаў, наведаць гэтыя спаборніцтвы. Уваход вольны.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06