Дзень народнага адзінства - гэта сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі, шчырага імкнення беларусаў жыць адной сям'ёй ва ўласным доме. Такім меркаваннем падзяліўся член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, член РГА «Белая Русь», галоўны інжынер - першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўхімвалакно» Канстанцін Сіроцін.

—Гісторыя ведае нямала прыкладаў таго, калі губляецца еднасць нацыі, забываецца гісторыя станаўлення дзяржаўнасці, што ў канчатковым выніку прыводзіць да страты тэрытарыяльнай цэласнасці, а значыць - да страты дзяржавы, - адзначае Канстанцін Сіроцін. - У гэтым дзяржаўным свяце - Дні народнага адзінства - непераходзячая падзяка і даніна павагі сучаснікаў папярэднім паколенням, якія абаранілі правы самім вызначаць сваю судьбу. У аснове нашага адзінства - штодзённая праца, традыцыйныя каштоўнасці, моцная дзяржава і сапраўдны нацыянальны лідэр.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.11.2025 - 14:30
Загадчык ФАПа аб адказнасці за будучыню нашай краіны: важны ўклад кожнага чалавека
12.11.2025 - 12:27
11.11.2025 - 10:32
03.11.2025 - 14:38