У Беларусі 26 верасня пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Пра гэта паведамілі ў МНС.
Адзіны дзень бяспекі праводзіцца для таго, каб у чарговы раз акцэнтаваць увагу грамадзян на важнасці ўменняў і навыкаў паводзін у надзвычайных сітуацыях, навучыць тых, хто раней не надаваў значэння гэтаму пытанню, і нагадаць аб тым, што ў сілах і магчымасцях кожнага звесці да мінімуму трагічныя выпадкі.
Ва ўзаемадзеянні з МУС, Міністэрствам аховы здароўя і Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа ратавальнікі арганізуюць у месцах масавага знаходжання людзей тэматычныя навучальныя пляцоўкі для насельніцтва.
«Важна: могуць быць задзейнічаныя сістэмы апавяшчэння і спецыяльная тэхніка, а таксама праводзіцца эвакуацыя з месцаў з масавым знаходжаннем людзей. Просьба з разуменнем паставіцца да правядзення такіх мерапрыемстваў», - дапоўнілі ў МНС.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні