Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі другую перамогу ў выязной серыі ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі.
У аўторак падапечныя Андрэя Міхалёва другі раз за два дні гасцявалі ў аўтсайдэра МХЛ - тульскага «АКМ-Юніёра». Сустрэча напярэдадні скончылася разгромнай вікторыяй беларусаў з лікам 8:0, сёння разрыў аказаўся куды больш сціплым, але галкіперу «шыннікаў» Антону Крупаўцу зноў удалося захаваць свае ўладанні ў недатыкальнасці. За нашу каманду ў другім перыядзе закінулі Дзмітрый Хобян і Мацвей Ладуцька, у выніку - 2:0.
Гэты поспех стаў для «Дынама-Шынніка» чацвёртым у пяці апошніх матчах. Нашы хакеісты працягваюць узначальваць табліцу «Сярэбранага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ, набраўшы 17 ачкоў. Далей юных дынамаўцаў чакаюць два запар паядынкі ў Балашысе супраць «Рускіх віцязяў». Гульні адбудуцца 4 і 5 кастрычніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 16:42
16.09.2025 - 14:15
15.09.2025 - 09:13
Ягор Шарамкоў заваяваў срэбра ў вольных практыкаваннях на этапе Кубка выкліку ў Парыжы
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ