Беларусь - адзіная краіна ў свеце, якая захавала, беражэ і памнажае тыя матэрыяльныя і, што самае галоўнае, духоўныя каштоўнасці, якія набыты нашым народам на шляху яго шматвяковага гістарычнага развіцця. Такой думкай з карэспандэнтам Магілёўскага аблвыканкама падзяліўся старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека.

«Беларусь - міраносіца. Беларусь кожнае імгненне ствараецца народам і для народа. Я ганаруся сваёй краінай і шчаслівы тым, што я таксама «... зярнятка з мільёнаў зярняткаў жывых/Што багацце Радзімы складаюць». Таму будучыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь лічу выключна важнай грамадска-палітычнай падзеяй, якая вызначыць будучыню нашай краіны на бліжэйшыя гады і напрамак яе далейшага развіцця. Я, як, напэўна, і ўсе простыя беларусы вельмі хачу, каб наша любімая Беларусь і надалей ішла па абраным шляху міру і стварэння. Каб усе жылі ў ёй адной вялікай і дружнай сям'ёй, дапамагаючы адзін аднаму і знаходзячы сваё прызначэнне ў служэнні: Радзіме, людзям, а, значыць, Богу».
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара (з архіва)
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.11.2025 - 14:30
Загадчык ФАПа аб адказнасці за будучыню нашай краіны: важны ўклад кожнага чалавека
12.11.2025 - 12:27
11.11.2025 - 10:32
03.11.2025 - 14:38