Стартаваў прыём заявак на ўдзел у IV Рэспубліканскім прававым турніры «Сіла закона». Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце конкурсу.
Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца навучэнцы IX-XI класаў школ і гімназій рэспублікі. «Сіла закона» традыцыйна ўключае тры этапы. Першы тур пройдзе 14 лістапада падчас класных і інфармацыйных гадзін ва ўстановах адукацыі. Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праводзіцца ў пярвічных арганізацыях Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі да 12 лістапада. Абласны тур адбудзецца 21 лістапада. А 28 лістапада сталіца сустрэне фіналістаў абласнога этапа для выніковага спаборніцтва на юрыдычным факультэце Белдзяржуніверсітэта.
«У кожным з тураў навучэнцам будзе прапанавана адказаць на пытанні ў форме тэста па тэме «Прэзідэнт - гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабодаў чалавека». Удзельнікаў рэспубліканскага этапа дадаткова чакае напісанне тэматычнага эсэ. Яго тэма стане вядомая толькі ў дзень фіналу», - удакладнілі ў аргкамітэце.
Другі тур і рэспубліканскі фінал пройдуць на пляцоўцы Дзіцячага прававога сайта. Турнір праводзіцца ў нашай краіне з 2021 года. У мінулым годзе ў інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел амаль 30 тыс. школьнікаў», - адзначылі арганізатары.
Мэты рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона» - прававая асвета старшакласнікаў, павышэнне іх цікавасці да заканадаўства, прапаганда прававой культуры, паглыбленне ведаў і ўменняў, якія датычацца правоў і абавязкаў непаўналетніх, актывізацыя грамадскасці да дзейнасці па прававой асвеце, развіццё навыкаў выкарыстання сучасных тэхналогій.
Падрыхтоўку і правядзенне турніру забяспечваюць Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Суарганізатарамі выступаюць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта, Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі