Бабруйск гатовы правесці рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю «Марафон адзінства» на самым высокім узроўні. Аб гэтым журналістам заявіла намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Наталля Пушнова.
«Бабруйск гатовы сустракаць «Марафон адзінства», мы з нецярпеннем чакалі, калі ён сюды зазірне. «Марафон» - гэта не толькі культура, але і адзінства праз гісторыю гарадоў. І Бабруйску ёсць што паказаць, ёсць чым ганарыцца. Гэта прамысловыя прадпрыемствы, гэта гістарычныя аб'екты. У горадзе ёсць такое знакавае месца, як Бабруйская крэпасць. Тут ёсць шмат усяго іншага, і, я думаю, госці горада гэта ўбачаць», - сказала Наталля Пушнова.
Намеснік начальніка ўпраўлення культуры адзначыла, што «Марафон адзінства», пераязджаючы з аднаго горада ў іншы, развіваецца і папаўняецца новымі праектамі. «Нам прыемна, што ў Бабруйску стартуе новы праект - «Разам працуем, разам спяваем!». Ён будзе і ў Магілёве (наступны пункт «Марафона адзінства». - Заўвага БЕЛТА)», - звярнула ўвагу яна.
У Бабруйску вельмі чакалі «Марафон адзінства» і гатовы правесці яго на самым высокім узроўні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:16
25.11.2025 - 14:50
25.11.2025 - 12:35
Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Асіповіцкага раёна
24.11.2025 - 14:21
У Чэрыкаўскім лясгасе рэалізуецца праект па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці
24.11.2025 - 10:42