Матчы ў Маладзечне, Баранавічах і Жлобіне адкрылі гульнявую праграму 25-га тура ў рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай экстралігі сезона-2024/25.
У першым паядынку суботы сышліся лідэр турнірнай табліцы «Дынама-Маладзечна» і аршанскі «Лакаматыў». Вароты «бела-блакітных» у гэтым матчы абараняў камандзіраваны з менскага «Дынама» Ягор Вельмакін. Па ходзе сустрэчы аршанцы вялі з лікам 3:0, але ўсяго за дзесяць хвілін у другім перыядзе гаспадары аднавілі парытэт, дубль аформіў Аляксандр Каракулька. Зыход сустрэчы ў заключнай трэці вырашыла адзіная шайба, якую закінуў форвард «Лакаматыва» Максім Субоцін. У выніку 3:4, дынамаўцы церпяць трэцюю няўдачу запар.
Яшчэ больш дзейсным аказаўся паядынак у Баранавічах паміж двума горшымі на дадзены момант камандамі сезона – «Авіятарам» і «Магілёвам». Госці знялі ўсе пытанні аб пераможцы ўжо да экватара сустрэчы, паразіўшы чужыя вароты пяць разоў. У наступныя паўгадзіны гульнявога часу «львы» засмуцілі гаспадароў яшчэ тройчы, адказ «лётчыкаў» апынуўся вельмі сціплым. Фінальны лік - 8:2, магіляўчане здабылі два ачкі ўпершыню з пачатку лістапада. Аўтарам дзвюх шайб і дзвюх галявых перадач у гасцей стаў Максім Аскараў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы