Абласны студэнцкі патрыятычны форум «Моладзь, наперад» праходзіць сёння ў Горках. Мерапрыемства аб'яднала больш за 100 актыўных і ініцыятыўных студэнтаў ВНУ рэгіёну, расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Форум стартаваў з дыялогавай пляцоўкі «Беларусь сучасная - погляд у будучыню», на якой спікеры абмяркоўваюць з хлопцамі такую тэму «30-годдзя інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь».
Як падкрэслілі суразмоўцы, гэтая знамянальная дата з'яўляецца не толькі падставай для падвядзення вынікаў, але і для асэнсавання таго, як гэты інстытут паўплываў на развіццё нашай дзяржавы.
Далей удзельнікі адправяцца на інтэлектуальную віктарыну «Вялікая маладзёжная гульня» і квэст «Голас моладзі». Пераможцы будуць узнагароджаны салодкімі прызамі і дыпломамі Саюза моладзі.
Завершыць студэнцкі форум аглядная экскурсія па Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:15
Абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона» пройдзе ў Магілёве 27 лістапада
25.11.2025 - 10:48
24.11.2025 - 11:23
Ад патрыятычных праектаў да зоаабароны — валанцёры абмяняюцца досведам на абласным форуме ў Магілёве