З 12 снежня ў кінатэатрах «Радзіма», «Чырвоная Зорка», «Космас» Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» адбудзецца прэм'ера фільма «Чорны замак».
Гэта захапляльны прыгодніцкі фільм з дэтэктыўным сюжэтам і элементамі гістарычнага фэнтэзі, створаны на аснове бэстсэлера класіка савецкай беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».
Галоўны герой малады прафесар Антон Косміч (акцёр Яўген Шварц) трапляе ў бяду пасля таго, як у яго руках аказваецца старажытнае Евангелле, якое належала роду Альшанскіх. Дзеля таго, каб выратаваць сябе і разгадаць таямніцы мінулага, ён адпраўляецца ў Альшаны. Паралельна развіваюцца падзеі ў мінулым, якія звязаны з загадкамі сучаснасці.
Рэжысёр-пастаноўшчык Кірыл Кузін.
У галоўных ролях сузор'е расійскіх і беларускіх акцёраў - Яўген Стычкін, Яўген Шварц, Віталь Кішчанка, Віктар Вяржбіцкі, Анастасія Красоўская, Вераніка Усцімава і іншыя.
Білеты можна набыць на сайце mogilevkino.by і ў касах кінатэатраў.
Інфалінія: 8 (0222) 42-19-49 – кінатэатр «Радзіма»; 8 (0222) 76-30-74 - кінатэатр «Чырвоная Зорка»; 8 (0222) 42-41-97 - кінатэатр «Космас».

Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»