Адкрыты Рэспубліканскі турнір «Кубак Залатога Льва» па тайландскім боксе і кікбоксінгу сярод аматараў пройдзе ў Магілёве з 17 па 19 студзеня.
У спаборніцтвах будуць прымаць удзел некалькі катэгорый спартсменаў: мужчыны і жанчыны, юніёры і юніёркі, юнакі і дзяўчаты.
Спаборніцтвы будуць праходзіць згодна з алімпійскай сістэмай - выбыванне пасля першай паразы. Падчас спаборніцтваў суддзі вызначаць пераможцаў у кожнай вагавой і ўзроставай катэгорыі, а таксама абяруць лепшыя каманды.
Папярэднія баі пройдуць 17 студзеня (пятніца), 18 студзеня (субота) адбудуцца паўфіналы, фінальныя выступленні будуць праходзіць 19 студзеня (нядзеля). Старт усіх паядынкаў будзе пачынацца а 10-й гадзіне.
Пляцоўкай для турніру стане спартыўны комплекс «Алімпіец» (вул. 30 гадоў Перамогі, 1А). Уваход вольны.

Галіна Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ