У спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі завяршыўся чэмпіянат Беларусі па стральбе з лука ў памяшканні, паведамілі ў РЦАП па стралковых відах спорту.
У асабістых спаборніцтвах сярод мужчын перамогу атрымаў Раман Нікіценак, тройку прызёраў дапоўнілі Антон Цярэта і Святаслаў Царанкоў. У жаночым заліку першынствавала Аляксандра Стралец, другое і трэцяе месцы занялі Анастасія Нікіфарэнка і Аліна Сімончык. У стральбе з блочнага лука чэмпіёнам краіны стаў Максім Бань, кампанію якому на подыуме склалі Юрый Бандарэнак і Павел Зянькевіч.
Абодва камандныя турніры выйгралі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Сярод жанчын роўных не было трыа ў складзе Ганны Марусавай, Карыны Дзямінскай і Лізаветы Нікіценак, па выніках мужчынскіх спаборніцтваў золата ўзялі Кірыл Фірсаў, Раман Нікіценак і Антон Кароўкін. Агульны медальны залік таксама ўзначаліла каманда Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06