Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на традыцыйныя «Музейныя сустрэчы па выхадных».
Так, у суботу, 15 лютага, з 13:00 да 14:00 адбудзецца экскурсія па пастаянна дзейнай экспазіцыі «Захаваная спадчына» (6+), дзе супрацоўнікі музея раскажуць пра старажытныя кнігі, фрэскі і іконы. А праграму ўваходзіць наведванне таямнічага пакоя-сейфа.
У нядзелю, 16 лютага, з 13:00 да 14:00 пройдзе майстар-клас па вырабе паштовак для тат, дзядуляў і братоў – «Падарунак абаронцу Айчыны» (6+).
Як адзначылі ў музеі, віншавальная паштоўка да Дня абаронцы Айчыны, зробленая сваімі рукамі - гэта выдатны душэўны падарунак.
Папярэдні запіс у буднія дні па тэлефонах: 8 (0222) 62-24-25, 8 (0222) 71-17-49.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»