Навучэнне аператараў беспілотных лятальных апаратаў для патрэб розных падраздзяленняў органаў унутраных спраў пачалі ў Магілёўскім інстытуце МУС.
Як адзначылі ў міліцэйскай ВНУ, курс падрыхтоўкі аператараў распрацаваны на аснове практычнага вопыту спецпадраздзяленняў органаў унутраных спраў і Міністэрства абароны Беларусі.
Навучанне супрацоўнікаў праводзіцца на трэнажорах у навучальным класе, дзе слухачы вывучаюць тэарэтычныя асновы кіравання, а затым асвойваюць практычныя навыкі кіравання дронамі.
Па выніках курса павышэння кваліфікацыі навучэнцаў дапусцяць да самастойнага пілатавання беспілотных лятальных апаратаў пры выкананні службовых задач па ахове грамадскага парадку і грамадскай бяспекі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе