У мэтах недапушчэння гандлю на тэрыторыі Магілёўскай вобласці жывымі кветкамі ў неўстаноўленых месцах, гаррайвыканкамамі, галоўным упраўленнем гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама сумесна з органамі ўнутраных спраў цяпер праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы.
У ходзе гэтых мерапрыемстваў вывучаецца работа юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама фізічных асоб, якія рэалізуюць кветкавую прадукцыю на выдзеленых плоскасных збудаваннях, гэта значыць ва ўстаноўленым месцы, на прадмет выканання імі патрабаванняў дзейнага заканадаўства.
У межах прадастаўленых паўнамоцтваў да асоб, якія займаюцца несанкцыянаваным гандлем, прымаюцца меры рэагавання.
Неабходна адзначыць, што ў адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 13.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях рэалізацыя фізічнай асобай, якая не ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць, у грамадскім месцы па-за рынкам або іншым устаноўленым мясцовым выканаўчым і распарадчым органам месца тавару, цягне накладанне штрафу ў памеры да трох базавых велічынь.
Асаблівая ўвага кантралюючымі службамі ўдзелена наяўнасці ў фізічных асоб, якія ажыццяўляюць гандаль жывымі кветкамі, даведак, якія пацвярджаюць, што прадукцыя, што імі рэалізуецца, вырашчана на іх зямельным участку. Пры ўстанаўленні такіх выпадкаў інфармацыя перадаецца ў падатковыя органы вобласці для прыняцця мер у адпаведнасці з нормамі дзеючага заканадаўства.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні