Турыстычную дзейнасць у Магілёўскай вобласці на канец 2024 года ажыццяўлялі 83 арганізацыі. Іх паслугамі ў мінулым годзе скарысталася 141,8 тысячы арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці.
Па турах у межах краіны ў 2024 годзе падарожнічалі 118,3 тысяч грамадзян Беларусі. Пры гэтым у аднадзённых турыстычных паездках (экскурсіях) пабывала 111,6 тысячы чалавек. Колькасць нашых суайчыннікаў, якія арганізавана выехалі за мяжу і абслужаных турыстычнымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці, склала 18,6 тысячы чалавек. Нашую краіну наведалі 5 тысяч арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў. Сярэдняя працягласць беларусаў за мяжой склала восем дзён, замежныя турысты прыязджалі ў Беларусь на чатыры дні.
У Магілёўскай вобласці дзейнічаў 61 гатэль і аналагічныя сродкі размяшчэння, іх паслугамі скарысталася 183,1 тысячы чалавек, у тым ліку 138,7 тысячы беларусаў. 50 санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння абслужылі 54,5 тысячы чалавек (46,8 тысячы беларусаў).
Па дадзеных Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, паслугамі 134 суб'ектаў аграэкатурызму вобласці скарысталася 46,5 тысячы чалавек, з якіх 45,7 тысячы - грамадзяне Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.09.2025 - 16:52
Гісторыка-патрыятычны Цэнтр для моладзі Беларусі і Расіі можа з'явіцца ў Магілёўскай вобласці
07.09.2025 - 16:29
07.09.2025 - 15:32
Ігар Сергяенка і Вячаслаў Валодзін усклалі кветкі да Мемарыяльнага каменя Сіманава на Буйніцкім полі
07.09.2025 - 14:42
07.09.2025 - 14:15
Пачаўся візіт парламенцкай дэлегацыі Саюзнай дзяржавы ў Беларусь