У Магілёўскай вобласці пройдзе акцыя «Наша Канстытуцыя». Ініцыятыва абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў прымеркавана да гадавіны Асноўнага закону краіны.
«15 сакавіка 2025 г. спаўняецца 31 год з Дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, і прафсаюзы напярэдадні гэтай даты традыцыйна праводзяць сваю патрыятычную акцыю, - падкрэсліў старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Павел Жуйкоў. - Яе ўдзельнікамі стануць працоўныя калектывы прадпрыемстваў галіны, якія падтрымаюць ініцыятыву ў розных фарматах: правядзенне тэматычных сходаў з інфармаваннем работнікаў аб гісторыі развіцця канстытуцыйнага заканадаўства ў Беларусі і ключавых палажэннях Асноўнага закона, афармленне патрыятычных куткоў, размяшчэнне адпаведнай інфармацыі на прафсаюзных стэндах і стэндах арганізацый».
Паводле слоў прафсаюзнага лідара, асаблівая ўвага ў час правядзення акцыі будзе ўдзелена моладзі, а ў шэрагу арганізацый адбудзецца ўручэнне маладым работнікам друкаванага выдання з тэкстам Канстытуцыі. «Сёння выключна важна праводзіць гэтую працу ў працоўных калектывах. Кожны сябра нашага грамадства, асабліва моладзь, павінныя быць знаёмыя з пастулатамі Асноўнага закону краіны, у якім зафіксаваныя прынцыпы народаўладдзя», - сказаў на заканчэнне прафсаюзны лідар.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.09.2025 - 16:52
Гісторыка-патрыятычны Цэнтр для моладзі Беларусі і Расіі можа з'явіцца ў Магілёўскай вобласці
07.09.2025 - 16:29
07.09.2025 - 15:32
Ігар Сергяенка і Вячаслаў Валодзін усклалі кветкі да Мемарыяльнага каменя Сіманава на Буйніцкім полі
07.09.2025 - 14:42
07.09.2025 - 14:15
Пачаўся візіт парламенцкай дэлегацыі Саюзнай дзяржавы ў Беларусь