Беларускі Марта Гетманава, Вікторыя Радзькова і Ганна Пірская заваявалі медалі чэмпіянату Еўропы па барацьбе сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады, які праходзіць у сталіцы Албаніі Тыране.
Гетманава трапіла ў лік прызёраў у вагавой катэгорыі да 59 кг. У чвэрцьфінале Марта ўступіла Гюнай Гурбанавай з Азербайджана, але дзякуючы выхаду крыўдзіцелі ў фінал беларуска трапіла ў паядынак за бронзавы медаль, дзе нанесла паражэнне ўкраінцы Юліі Пахнюк (14:6).
Таксама трэцяе месца ў вазе да 68 кг заняла Вікторыя Радзькова. Наша спартсменка стартавала на турніры з перамогі над расіянкай Алесяй Безвуглавай, затым у паўфінале прайграла Незрын Бас з Турцыі, а ў медальнай схватцы ўзяла верх над італьянкай Лаўрай Гадзіно (3:2).
Яшчэ адну бронзу нашай камандзе прынесла Ганна Пірская, якая выступае ў катэгорыі да 76 кг. У кваліфікацыі беларуска ўступіла Вользе Козыравай з Расіі, пасля чаго ў суцяшальным турніры справілася з Эвелін Уйхельі з Сербіі, а ў паядынку за трэцюю пазіцыю перамагла немку Лауру Кюн (5:4).
Раней 11 сакавіка срэбра кантынентальнага форуму ў вазе да 50 кг заваявала наша Анастасія Енатава. У сераду за званні чэмпіёнак Еўропы сярод моладзі будуць змагацца беларускі Арына Мартынава (да 57 кг) і Ксенія Цярэня (да 65 кг).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»