Каля 300 юных лёгкаатлетаў збяруцца ў Магілёве 15 сакавіка падчас трэцяга этапа спаборніцтваў «300 талентаў для Каралевы». Пра гэта расказаў старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы па Магілёўскай вобласці Дзмітрый Сівоў.
Спаборніцтвы пройдуць у лёгкаатлетычным манежы спартыўнага комплексу «Алімпіец» у Магілёве. Трэці этап стане фінальным выпрабаваннем для юных лёгкаатлетаў Магілёўскай вобласці.
«Спаборніцтвы былі падзеленыя на некалькі этапаў. Папярэдні этап праходзіў у Магілёве, Крычаве і Бабруйску. Тады сабраліся хлопцы з усіх раёнаў у пашыраным складзе каманд, было каля 700 спартоўцаў. З іх для абласнога фіналу адабралі каля 300 найлепшых, - адзначыў ён. - Па выніках спаборніцтваў, якія пройдуць у суботу, 15 сакавіка, мы адбярэм 42 лепшыя спартсмены, якія будуць прадстаўляць наш рэгіён на рэспубліканскім этапе».
У спаборніцтве бяруць удзел школьнікі, якія навучаюцца ў 2-4 класах. Такія спаборніцтвы для некаторых з іх становяцца першым сур'ёзным стартам, а нехта ўжо станавіўся прызёрам абласнога і рэспубліканскага этапаў. Паводле слоў Дзмітрыя Сівава, гэтыя спаборніцтвы даюць магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам выпрабаваць свае сілы, а для трэнераў гэта выдатная магчымасць разгледзець таленты ў такім юным узросце і прыкласці максімум намаганняў для іх далейшага развіцця.
Пачатак спаборніцтваў у 10.45.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»