Урачыстая цырымонія адкрыцця юбілейнага XX Турніру па спартыўнай акрабатыцы «Кіндэр-сюрпрыз» 25 сакавіка адбылася ў Магілёве. Сёлета ў спаборніцтвах бяруць удзел больш за сто юных спартсменаў з усёй Беларусі ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Сваё майстэрства яны прадэманструюць у пяці акрабатычных відах: мужчынскія, жаночыя і змешаныя пары, жаночыя тройкі і мужчынскія чацвёркі.
У парадзе-адкрыцці спаборніцтваў прыняў удзел начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў, які даваў наказ маладым спартсменам на дасягненне найлепшых вынікаў.
Спаборніцтвы традыцыйна праходзяць у Палацы гімнастыкі і працягнуцца з 24 па 27 сакавіка. Арганізатарамі выступаюць аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А.Г. Мішчанка і Беларуская асацыяцыя гімнастыкі.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06