Беларуская спартсменка Аліна Шаўчук стала фіналісткай чэмпіянату Еўропы па барацьбе 2025 года, які праходзіць у Славакіі.
Наша спартсменка гарантавала медаль у вагавой катэгорыі да 68 кг. У кваліфікацыі Шаўчук перамагла албанку Альбіну Дражы, у другім раундзе была мацнейшая за Бюсе Тасун з Турцыі, а ў паўфінале справілася з украінкай Манолай Скабельскай. Заўтра ў паядынку за золата беларускай спартсменке будзе супрацьстаяць прадстаўніца Румыніі Кацярына Зялёных. Аліна Шаўчук з'яўляецца дзейнай чэмпіёнкай Еўропы-U23 і прызёрам чэмпіянату свету сярод моладзі.
Акрамя таго, да медальных сутычак у сваіх катэгорыях дайшлі яшчэ дзве нашы дзяўчаты. У самай лёгкай вазе да 50 кг Наталля Варакіна 10 красавіка аспрэчыць бронзу з румынкай Алінай Вук, а ў самай цяжкай катэгорыі да 76 кг Анастасія Зімянкова ў паядынку за трэцяе месца сустрэнецца з Лаўрай Кюн з Германіі. Аляксандра Булава (да 55 кг) і Алеся Гетманава (да 59 кг) выступленні на турніры ў Славакіі завяршылі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06