Пенсіянерам у Беларусі з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах рэгіянальных ліній эканамкласа, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Такой магчымасцю грамадзяне змогуць скарыстацца па 31 кастрычніка ў перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта ад 29 красавіка 2011 года нумар 176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».
Для набыцця праязнога дакумента (білета) са скідкай неабходна прад'явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама яго трэба мець пры сабе ў час паездкі.
У БЧ звярнулі ўвагу, што льгота не дзейнічае пры праездзе ў паяздах рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў паяздах гарадскіх ліній.
Ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце могуць аформіць у білетных касах, а таксама на інтэрнэт-сайце БЧ з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і праз тэрміналы самаабслугоўвання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі