У Мінску ўрачыста адкрылася абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару напярэдадні Свята працы. Па выніках работы ў мінулым годзе на яе занесены 60 пераможцаў з ліку рэгіёнаў і арганізацый за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы за 2024 год. Пераможцамі сталі Гродзенская, Мінская, Магілёўская вобласці і Мінск, з ліку раёнаў - Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці, Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці, Мінскі і Нясвіжскі раёны Мінскай вобласці, сярод гарадоў і раёнаў у гарадах - Брэст, Маскоўскі раён Брэста і Маскоўскі раён Мінска.
На Рэспубліканскую дошку Гонару таксама занесены перадавыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у прамысловасці, будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, гандлі, адукацыі, ахове здароўя, навуцы, культуры і іншых сферах.
Добрых паказчыкаў за мінулы год дасягнулі ў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы. Як вынік - установа аховы здароўя заслужана занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару. Галоўдоктар Анатоль Кулік прызнаўся, што быў прыемна здзіўлены, калі даведаўся, што бальніца - сярод прызёраў рэспубліканскага спаборніцтва.
- Гэта вялікі гонар для ўсяго калектыву і прызнанне таго, што мы ўносім важкі ўклад у лячэнні насельніцтва і захавання здароўя. У нас за апошні час адбыліся істотныя змены. Дзякуючы згодзе Прэзідэнта ў нас удалося цэнтралізаваць кардыялагічную і кардыяхірургічную дапамогу на базе нашай клінікі. Пабудаваны новыя карпусы, аснашчаныя самым сучасным абсталяваннем. Мы праводзім усе высокатэхналагічныя аперацыі на сэрцы і сасудах. Усё гэта дазволіла скараціць чаргу на аперацыі на сэрцы з 2 гадоў да аднаго месяца. І ў нас штогод пралечваецца да 40 тысяч пацыентаў. І мы праводзім каля 18 тысяч аперацый.
Па матэрыялах СБ
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 10:12
Вакцынацыя ад грыпу ў Магілёўскай вобласці: як абараніцца ад віруса і пазбегнуць ускладненняў
08.10.2025 - 09:30
Як доўга дзейнічаюць прышчэпкі ад грыпу і ковід-19, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя
07.10.2025 - 15:17
Кампанія па вакцынацыі супраць грыпу стартавала ў Магілёўскай вобласці
02.10.2025 - 10:13
У Беларусі пачалі бясплатна вакцынаваць супраць віруса папіломы чалавека дзяўчынак 11 гадоў
01.10.2025 - 10:45
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1