Прыём дакументаў для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі (ПМА) у Беларусі будзе праходзіць з 15 чэрвеня па 23 жніўня. Пра гэта паведаміў Аляксандр Талатай, кансультант упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі, на прэс-канферэнцыі, прысвечанай уступнай кампаніі ў каледжы.
Сёлета плануецца прыняць 28 тысяч чалавек у больш як 160 устаноў адукацыі па больш як 200 прафесіях. Найбольшая колькасць месцаў выдзелена для навучання па напрамках інжынерна-апрацоўчай і будаўнічай галін, сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі, а таксама ветэрынарыі. Гэтыя спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі складаюць каля 75% ад агульнай колькасці месцаў.
Колькасць месцаў, прызначаных для мэтавай падрыхтоўкі, - 5,5 тысячы. У 2024 годзе было выдзелена 4,2 тыс. месцаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44