У шэрагу рэгіёнаў Беларусі з 1 ліпеня пачынаецца прыём заяў на аднаразовую выплату для шматдзетных сем'яў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У ведамстве адзначылі, што такая выплата належыць сем'ям з трыма і больш дзецьмі да 18 гадоў (даход не мае значэння). Яе памер складзе 30 працэнтаў ад бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) на 1 жніўня 2025 года на кожнае дзіця-школьніка.
Каб падаць заяву, неабходна звяртацца ў органы сацыяльнай абароны па месцы жыхарства. У Мінску і некаторых раёнах Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей - па месцы вучобы дзіцяці.
Таксама прадугледжана дадатковая дапамога: дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, дапамога па месцы працы бацькоў у адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі, лакальнымі актамі наймальніка, а таксама дабрачынныя акцыі («Школьны ранец», «Збяры дзіця ў школу» і інш.).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44