Яркае маштабнае свята сярэднявечнай культуры гэтымі выхаднымі пройдзе ў Мсціславе. Сямнаццаты па ліку, на гэты раз ён крыху зменіць звыклы фармат. Упадабаныя гледачам з розных гарадоў турніры лучнікаў, бугурты і штурм замка застануцца ў праграме, але старт «Рыцарскаму фесту» будзе дадзены не на Цэнтральнай плошчы Пятра Мсціслаўца, а на Замкавай гары, адзначыла начальнік аддзела культуры Мсціслаўскага райвыканкама Наталля Біскуп.
Тут адбудуцца захапляльныя трукавыя шоу, масавыя баталіі пешых рыцараў, разгорне працу горад майстроў, дзе рамеснікі будуць даваць майстар-класы. Напрыклад, па шатландскіх, сярэднявечных танцах. На інтэрактыўнай пляцоўцы «Старажытная кавадла» — па стварэнні кованых рэчаў. На свяце госці змогуць пакаштаваць найсмачны мсціслаўскі квас, даведацца пра формулу сярэднявечных страў і пакаштаваць іх — пад адкрытым небам. Конна-гістарычны клуб «Залатая шпора» пакажа гатычную казку «Помста i Магiла льва», пасля чаго на Замкавай гары пройдуць тактычныя бугурты - захоп сцяга, ахова караля, масавыя бітвы.
Шмат на фэсце абяцаюць і тэматычных пляцовак: вулічная батлейка, квэсты, выставы-інтэрактывы. А ў ноч з суботы на нядзелю на Замкавай гары пройдзе паказ агністай сагі і канцэрт.
Тэмай сёлетняга фэсту, паводле слоў Наталлі Біскуп, будзе «Магія сярэднявечча», так што землякам і гасцям горада абяцаюць сустрэчы з чараўнікамі, ведзьмакамі і лекарамі. Выключна белымі, якія нясуць мудрасць і дабрыню.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 12:55
Планы па мадэрнізацыі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак наведаў з працоўным візітам Бабруйскі завод ККД
10.09.2025 - 10:54
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1255 тыс. тон збожжа
10.09.2025 - 09:19
Дэкаратыўныя агароды і садоўніцтва і ландшафтны дызайн. У БДСГА 13 верасня пройдзе тэматычны форум
09.09.2025 - 16:51
Дыялог улады і насельніцтва. Леанід Заяц правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйску
08.09.2025 - 10:15