У сваім другім матчы ў рамках Кубка губернатара Тульскай вобласці бабруйскі «Дынама-Шыннік» атрымаў упэўненую перамогу над «Снежнымі Барсамі» з Астаны. Сустрэча скончылася з лікам 7:3.
Раней, падапечныя Яўгена Летава ўступілі ў роўнай барацьбе маскоўскаму «Дынама» — 1:2. Але сёння «шыннікі» упэўнена рэабілітаваліся.
У пераможцаў вызначыліся Ілья Лахноў (5-я хвіліна), Андрэй Краўчук двойчы (17, 50), Ягор Карабань (17), Кірыл Сяўко (24), Арцём Капусцін (42) і Максім Газдзевіч (48), у прайграўшых — Раман Бальшаворскі (47) і Айтуар.
На турніры ў Туле бабруйская каманда, якая рыхтуецца да новага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі, яшчэ згуляе супраць «Акадэміі Міхайлава» з Тульскай вобласці (22 жніўня) і «СКА-1946» з Санкт-Пецярбурга (23 жніўня).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 16:42
16.09.2025 - 14:15
15.09.2025 - 09:13
Ягор Шарамкоў заваяваў срэбра ў вольных практыкаваннях на этапе Кубка выкліку ў Парыжы
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ