RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прафсаюз работнікаў ЖКГ перадаў Бабруйскай школе-інтэрнату сертыфікат на BYN 500

1 верасня, у Бабруйскай спецыяльнай школе-інтэрнаце, дзе вучацца і выхоўваюцца дзеці з парушэннем слыху, прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года.

У час мерапрыемства старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання Павел Жуйкоў цёпла павіншаваў выхаванцаў школы, іх бацькоў і педагогаў з Днём ведаў і ўручыў дырэктару інтэрната Наталлі Таполевай сертыфікат на аказанне бязвыплатнай спонсарскай дапамогі ў памеры 500 рублёў.

- Штогод у рамках ініцыятывы «Прафсаюзы – дзецям» наша арганізацыя аказвае пасільную дапамогу школе-інтэрнату да святаў і пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года, - адзначыў Павел Жуйкоў. - Таксама штогод праводзіцца акцыя "Першы раз - у першы клас": прафсаюзныя арганізацыі аказваюць матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы, першарадная ўвага надаецца хлопцам са шматдзетных і няпоўных сем'яў.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая