Ігар Сысой, дырэктар ААТ «Бабруйскі завод раслінных алеяў», дэпутат Бабруйскага гарсавета:
- Дзень народнага адзінства - гістарычнае свята, важная дата для нашай краіны. Беларусь як незалежная і свабодная дзяржава пачала разьвівацца ў 1990-х гадах. Але гісторыя нашай краіны значна больш шырокая і аб'ёмная. Мы памятаем, што беларускі народ згуртаваўся і аб'яднаўся ў рамках падзеяў 1939 года, калі 17 верасня наша падзеленая краіна ўз'ядналася. Пра гэтую значную дату беларускія гісторыкі гаварылі даўно, і прынята правільнае рашэнне зрабіць гэты дзень святочным, увекавечыць гэтую гістарычную падзею.
Усе мы чыталі беларускую класіку, творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, у якіх адлюстроўваецца той перыяд, як жылося беларусам пад панскім прыгнётам. Захаванне сувязі паміж пакаленнямі, веданне сваёй гісторыі і беражлівыя адносіны да яе - трывалы падмурак для развіцця нашай краіны ў будучыні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.11.2025 - 12:27
11.11.2025 - 10:32
03.11.2025 - 14:38
29.10.2025 - 09:05
Музычная магія. Міністр культуры расказаў пра сакрэт папулярнасці «Залатога шлягера»
20.10.2025 - 16:28