Праца дэпутатаў павінна быць рэальнай, эфектыўнай і прыносіць пэўны вынік. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас сустрэчы дэпутацкага корпуса Палаты прадстаўнікоў ад Магілёўскай вобласці з кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама, якая праходзіць у Бабруйску. У мерапрыемстве ўдзельнічае старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка.
Такая сустрэча, адзначыў Анатоль Ісачанка, не толькі зрэз праведзенай работы, але і магчымасць зверыць гадзіннікі, прааналізаваць пункты судакранання і шляхі вырашэння па ўсіх пытаннях:
- Падобныя справаздачы маюць вялікае значэнне ў працы кожнага дэпутата. Гэта своеасаблівы іспыт і перад выбаршчыкамі, і перад органамі дзяржаўнай улады. Задачы, якія стаяць перад дэпутацкім корпусам, дакладна абазначаны Кіраўніком дзяржавы. Галоўнае - гэта людзі і справядлівае стаўленне да іх. Таму работа дэпутатаў павінна быць рэальнай, эфектыўнай і даваць канкрэтны вынік.
Анатоль Ісачанка акцэнтаваў увагу, што ў Магілёўскай вобласці ў заканадаўчай дзейнасці неабходна звярнуць увагу на стварэнне дадатковых умоў па павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці рэгіёну, прыцягненню і замацаванню працоўных рэсурсаў. Вобласць гатова стаць пляцоўкай для апрабавання законаў, якія паслужаць яе ўстойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю.
- У той жа час заканадавец абавязаны займацца не толькі заканатворчасцю, але і рэальнымі справамі на карысць людзей, улічваючы пры гэтым агульнадзяржаўныя інтарэсы.
За кожным дэпутатам - надзеі канкрэтных людзей, выбаршчыкаў. Іх голас, наказы, прапановы, якія павінны быць пачуты і рэалізаваны. Вы павінны быць не толькі сувязным звяном паміж органамі ўлады і насельніцтвам, але і рэальнымі памочнікамі ў вырашэнні многіх пытанняў. А пры неабходнасці накіроўваць прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, - падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
Насельніцтва чакае ад дэпутацкага корпуса, органаў улады эфектыўнай працы па рашэнні праблемных пытанняў, якія існуюць на месцах. Працуючы ў акрузе, непасрэдна з людзьмі, дэпутат павінен дакладна бачыць і разумець, на што варта ў першую чаргу звярнуць увагу, заўважыў Анатоль Ісачанка.
- Вядома, мы не можам вырашыць усе праблемы імгненна. Але сумеснымі намаганнямі павінны паступова рухацца наперад і дасягаць пэўных вынікаў.
Людзі павінны ведаць, што калі іх праблема не вырашаецца сёння, то, умоўна заўтра, мы пачнём яе рэалізацыю. Аднак неабходна больш актыўна далучаць і саміх жыхароў у вырашэнне праблем. Яны павінны не толькі бачыць намаганні ўладаў, але і быць уцягнутымі ў працэс вырашэння праблем, - сказаў на заканчэнне кіраўнік рэгіёну.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.09.2025 - 14:31
Канцэрт арфавай музыкі, баль, кірмашы. «Вераснёўскі фэст» пройдзе ў палацы ў Жылічах 27 верасня
18.09.2025 - 15:59
17.09.2025 - 19:42
17.09.2025 - 09:27
16.09.2025 - 09:27
12.09.2025 - 18:12
Першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ абраны Алег Бойка