Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 верасня зрабіў рабочую паездку ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся са станам спраў на аб'ектах прадпрыемства ЗАТ «ААБ-Агра Гарадзец», заслухаў даклад аб ходзе асенніх палявых работ у раёне, вобласці і па краіне ў цэлым. Прэзідэнту прадэманстравалі новую тэхналогію спецыяльнай хімічнай апрацоўкі сельгаскультур.
Развіццю Шклова і Шклоўскага раёна кіраўнік дзяржавы ўдзяляе асаблівую ўвагу, паколькі яны павінны стаць узорна-паказальнымі, стаць прыкладам для тыражавання ў іншых рэгіёнах краіны. Менавіта на развіццё рэгіёнаў у Беларусі робіцца асноўная стаўка на будучыню. «Чаму пачынаем са Шклоўскага раёна рэанімацыю, аднаўленне - таму што я ведаю тут кожны метр. Уся краіна будзе капіраваць гэты вопыт. Не можа раён развівацца без гэтай базы», - падкрэсліваў беларускі лідар у час рабочай паездкі ў рэгіён у красавіку гэтага года.
Прывесці ў парадак і эфектыўна задзейнічаць неабходна кожны кавалачак зямлі. У першую чаргу гэта датычыцца аб'ектаў аграпрамысловага комплексу. Яны пастаянна знаходзяцца ў полі зроку Прэзідэнта ў час яго рабочых паездак у рэгіён, аб іх ідзе размова ў час дакладаў кіраўніку дзяржавы кіраўнікоў вобласці і раёна, кіраўніка спраў Прэзідэнта.
Вясной гэтага года Аляксандр Лукашэнка наведваў аб'екты самага буйнога прадпрыемства раёна - холдынга «Купалаўскае». Акрамя канкрэтных задач, якія датычацца менавіта яго, былі дадзены даручэнні па комплексным развіцці, у тым ліку па будаўніцтве і рэканструкцыі масларобнага і камбікормавага заводаў.
Першай кропкай на маршруце Прэзідэнта стаў машынны двор ЗАТ «ААБ-Агра Гарадзец». Кіраўнік дзяржавы крытычна ацаніў убачанае. Гэта датычыцца і памяшканняў, дзе захоўваюцца аўтамабілі, іншая сельгастэхніка, запчасткі, і ўласна самога стану тэхнікі. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на безгаспадарчае стаўленне і адсутнасць парадку, што, паводле яго слоў, у негатыўным рэчышчы характарызуе не толькі работу кіраўніцтва прадпрыемства, але і недапрацоўкі кіраўніцтва Шклоўскага раёна і Кіраўніцтва справамі, у структуры якога знаходзіцца «Гарадзец».
Кіраўнік дзяржавы наведаў таксама малочнатаварны комплекс прадпрыемства «Гарадзец», кукурузнае поле гэтай гаспадаркі, дзе Прэзідэнту далажылі аб ходзе асенніх палявых работ. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка праехаў па больш аддаленых ад асноўных дарог кутках раёна, у тым ліку ў наваколлі вёсак Крывель і Путнікі. Фінальнай кропкай у час рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы стаў нядаўна рэканструяваны камбікормавы завод у Шклове.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.09.2025 - 20:50
23.09.2025 - 11:50
Анатоль Ісачанка: работа дэпутатаў павінна быць рэальнай, эфектыўнай і прыносіць канкрэтны вынік
22.09.2025 - 14:31
Канцэрт арфавай музыкі, баль, кірмашы. «Вераснёўскі фэст» пройдзе ў палацы ў Жылічах 27 верасня
18.09.2025 - 15:59