Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі са 185-годдзем з дня яе заснавання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Гэта старэйшая на тэрыторыі Еўропы аграрная ВНУ - заснавальніца навуковага падыходу да прагрэсіўнага земляробства і жывёлагадоўлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Слаўны шлях установы адзначаны яркімі навукова-практычнымі дасягненнямі і цэлым сузор'ем імёнаў выдатных выпускнікоў, якія ўпісалі нямала значных старонак у гісторыю Беларусі».
Акадэмія сёння ўяўляе сабой не проста комплекс навучальных карпусоў, цэнтраў, лабараторый, інтэрнатаў, спартыўных і культурных пляцовак, а гэта перш за ўсё навукова-педагагічныя кадры, уклад якіх у развіццё фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне біятэхналогій, аграэкалогіі, генетыкі і селекцыі неацэнны, адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Але самае галоўнае - вы свята захоўваеце традыцыі, выхоўваючы ў моладзі любоў да роднай зямлі і павагу да нялёгкай сялянскай працы», - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў ВНУ і ў далейшым зможа эфектыўна вырашаць пастаўленыя перад АПК задачы па забеспячэнні харчовай бяспекі, умацоўваць сваімі поспехамі прэстыж беларускай аграрнай навукі ў сусветнай адукацыйнай прасторы.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў супрацоўнікам акадэміі добрага здароўя, шчасця і дабрабыту: «Няхай справа, якой вы аддаяце душэўныя сілы, вопыт і веды, прыносіць радасць і новыя прафесійныя здзяйсненні».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.10.2025 - 12:41
30.09.2025 - 19:45
24.09.2025 - 20:50