Дні Рэспублікі Беларусь пройдуць з 7 па 12 кастрычніка ў Прыморскім краі Расійскай Федэрацыі. Ключавыя мерапрыемствы разгорнуцца ў сталіцы рэгіёна - Уладзівастоку, паведамілі ў прэс-службе краявога ўрада.
Праграмай запланаваны беларуска-расійскі форум, сесіі па напрамках «медыцына», «маладзёжная палітыка», «турызм», а таксама B2B-перагаворы, спаборніцтвы па настольным тэнісе і сумесныя канцэрты.
На цэнтральнай плошчы Уладзівастока разгорнуцца выстаўка буйнагабарытнай беларускай тэхнікі і кірмаш беларускіх тавараў. На кірмашы будзе прадстаўлена малочная, мясная, кандытарская прадукцыя вядомых беларускіх вытворцаў.
9 кастрычніка пройдуць дзелавыя перагаворы прадпрымальнікаў Прыморскага края і Рэспублікі Беларусь. Перагаворы плануецца правесці па чатырох напрамках: аграпрамысловы сектар, рыбагаспадарчы комплекс, харчовая галіна, дрэваапрацоўка.
Таксама 9 кастрычніка ва Уладзівастоку адбудзецца сумесны канцэрт артыстаў Прыморскай краёвай і Магілёўскай абласной філармоній.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.11.2025 - 11:59
Мясцовая вертыкаль, рэктары, кіраўнік МТЗ і дыпламаты. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
19.11.2025 - 09:35
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
14.11.2025 - 20:36
12.11.2025 - 16:59
Як робяць каўбасу з казляціны, якую ацаніў Аляксандр Лукашэнка