RU BY EN 中文
Instagram

Баксёры Магілёўскай вобласці заваявалі бронзавыя медалі на III Гульнях краін СНД

Беларуская зборная каманда па боксе, якая выступала на мультыспартыўным спаборніцтве III Гульні краін СНД, заваявала 5 медалёў прэстыжных спаборніцтваў. Пра гэта паведамляецца на сайце Беларускай федэрацыі бокса.

У ліку пераможцаў - прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.

Так, у вагавой катэгорыі да 48 кг бронзавым медалістам стаў магіляўчанін Уладзіслаў Жардзецкі (першы трэнер Дзямянкоў Дзмітрый, асабістыя трэнеры Дзямянкоў Дзмітрый і Сідарэнка Віталь).

Яшчэ адна бронза ў баксёра з Бабруйска Міхаіла Мельнічэнка ў вагавой катэгорыі да 54 кг (першы трэнер Вяроўкін Мікалай, асабістыя трэнеры Вяроўкін Мікалай і Каракоў Алег).

Спаборніцтвы па боксе праходзілі з 29 верасня па 5 кастрычніка сярод юніёраў і юніёрак 15-16 гадоў (2009-2010 гг.р) у азербайджанскім горадзе Яўлах. На турніры выступілі спартсмены з мацнейшых баксёрскіх краін свету. Каманду Беларусі прадстаўлялі 20 спартсменаў - 13 юнакоў і 7 дзяўчат.

Рэд., фота БФБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая