Беларускія дэлегацыі, прадстаўнікі Прыморскага краю і прадпрымальнікі сабраліся разам, каб адзначыць Дні Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі, якія праходзяць у расійскім рэгіёне з 7 па 12 кастрычніка.
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам таксама прымае ўдзел у маштабным мерапрыемстве.
Праграма дзелавога візіту шырокая і насычаная. Так, 8 кастрычніка прайшло сумеснае пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Прыморскага края Расійскай Федэрацыі, дзе прадстаўнікамі беларускага і расійскага рэгіёнаў падпісаны шэраг дакументаў аб далейшым двухбаковым супрацоўніцтве.
У іх ліку: план мерапрыемстваў на 2026-2027 гады па рэалізацыі Пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж горадам Уладзівастокам Прыморскага краю Расійскай Федэрацыі і горадам Магілёвам, Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Агенцтвам па справах моладзі Прыморскага края Расійскай Федэрацыі і Магілёўскай абласной арганізацыяй і ААТ «Амкадор» - кіруючая кампанія холдынгу».
У гэты дзень адбылася і ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дзён Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі. Губернатар Прыморскага краю Алег Кажамяка і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка віталі дэлегацыі і гасцей мерапрыемства.
- Народы Беларусі і Расіі аб'ядноўвае гісторыя, культура і агульнае пачуццё сваяцтва. Беларусь для нас - не госць, а частка сям'і, - падкрэсліў Алег Кажамяка. - Мы рады вітаць беларусаў на Прыморскай зямлі, рады, што ў нашым рэгіёне праходзяць Дні Рэспублікі Беларусь. Наша супрацоўніцтва развіваецца актыўна: за год экспартныя пастаўкі з Прымор'я выраслі амаль утрая, а беларуская прадукцыя трывала заняла месца на рынку краю.
Анатоль Ісачанка ў сваім прывітальным слове адзначыў: за апошнія пяць гадоў тавараабарот паміж Магілёўскай вобласцю і Прыморскім краем вырас у 5,3 раза і дасягнуў амаль 100 мільёнаў долараў.
- Усё гэта кажа аб узаемавыгаднай працы, заснаванай на даверы і павазе, - падкрэсліў кіраўнік Прыдняпроўскага краю. — Мы будзем рабіць усё, каб гэтае сяброўства было на стагоддзі.
Пасля адкрыцця Дзён Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі кіраўнікі беларускага і расійскага рэгіёнаў азнаёміліся з выставай беларускай буйнагабарытнай тэхнікі, дзе размясціліся грузавікі, камунальная і дарожная тэхніка беларускай вытворчасці, частка якой ужо выкарыстоўваецца на прыморскіх дарогах і ў гаспадарках расійскага рэгіёну, і наведалі кірмаш-продаж, на якім прадстаўлена малочная, мясная, кандытарская і хлебабулачная прадукцыя вядомых беларускіх вытворцаў.
Жыхары і госці Уладзівастока маюць магчымасць прадэгуставаць і купіць прадукцыю вядучых беларускіх прадпрыемстваў.
Магілёўскую вобласць на кірмашы прадстаўляюць ААТ «Бабулін гладыш», ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», ААТ «Чырвоны харчавік».
Дарэчы, падчас правядзення Дзён Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі адбудзецца беларуска-расійскі форум, на якім эксперты абмяркуюць медыцыну, маладзёжную палітыку і турызм. Таксама плануюцца сумесныя спартыўныя мерапрыемствы, правядзенне круглых сталоў і В2В перамовы, канцэртная праграма.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.10.2025 - 14:21
03.10.2025 - 09:03
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са 185-годдзем старэйшую ў Еўропе ВНУ - сельгасакадэмію ў Горках
01.10.2025 - 12:41
30.09.2025 - 19:45