У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Да пачатку прыёмнай кампаніі 2026 года Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў будзе рэалізавана магчымасць прагляду і атрымання электронных сертыфікатаў непасрэдна з сістэмы «Электронная чарга для падачы дакументаў пры паступленні ў ВНУ». Усе сертыфікаты засведчаць электронным лічбавым подпісам.
«Укараненне электроннага сертыфіката - важны крок да стварэння адзінага лічбавага адукацыйнага асяроддзя, павышэння даверу да рэзультатаў экзаменаў і спрашчэння працэсу паступлення ў ВНУ. Міністэрства адукацыі і РІКВ прыкладаюць усе намаганні для забеспячэння надзейнасці, канфідэнцыяльнасці і зручнасці новай сістэмы для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Па выніках апрабацыі выкарыстання электронных сертыфікатаў ЦЭ і ЦТ будзе ажыццёўлены поўны пераход на лічбавыя сертыфікаты», - праінфармавалі ў ведамстве.
Пры гэтым наяўнасць электроннага сертыфіката не адмяняе неабходнасці прадстаўлення папяровага арыгінала ў ВНУ пры падачы дакументаў.
У цэлым праект накіраваны на павышэнне празрыстасці, надзейнасці і зручнасці атрымання і выкарыстання вынікаў ЦЭ і ЦТ абітурыентамі і ўстановамі вышэйшай адукацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі