RU BY EN 中文
Instagram

Літаратурна-музычная сустрэча «Бацька. Імя па бацьку. Айчына», прысвечаная Дню бацькі, прайшла ў Магілёве

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова прайшло літаратурна-музычнае мерапрыемства «Бацька. Імя па бацьку. Айчына», прысвечаная Дню бацькі. На творчую сустрэчу са студэнтамі прыйшлі члены Магілёўскага абласнога аддзялення «Саюза пісьменнікаў Беларусі» Аляксандр Казека, Уладзімір Ясеў, Алена Любчанка і артыст беларускай эстрады Павел Любчанка.

Аляксандр Казека падзяліўся сваёй жыццёвай гісторыяй і прачытаў вершы, асноўны пасыл якіх заключаўся ў тым, што менавіта бацькі з'яўляюцца галоўным прыкладам для дзяцей, іх маральным арыенцірам і апорай на жыццёвым шляху.

Уладзімір Ясеў акцэнтаваў увагу на сямейных каштоўнасцях і на ролі дзядуляў і бабуль у сям'і, азнаёміў прысутных з творамі, напісанымі для ўнука.

Алена Любчанка падзялілася кранальнымі ўспамінамі аб сваіх бацьках і прадэкламавала некалькі лірычных вершаў, стварыўшы ў зале асаблівую атмасферу. Разам са сваім мужам, Паўлам Любчанкам, яны выканалі душэўную музычную кампазіцыю «Закаханыя сэрцы».

У фінале артыст беларускай эстрады выканаў яшчэ некалькі кампазіцый.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая