RU BY EN 中文
Instagram

Астанкі 398 чалавек, па-зверску закатаваных нацыстамі, перапахавалі ў расстрэльным Казіміраўскім лесе ў Магілёве

Сёння, 23 кастрычніка, на вуліцы Раўчакова ў Магілёве, ля памятнага знака ахвярам генацыду сабраліся прадставілі абласны і гарадскі вертыкалі, работнікі пракуратуры, пошукавікі, грамадскасць, моладзь. Яны прыехалі сюды з кветкамі, лампадкамі, каб ушанаваць памяць землякоў, па-зверску закатаваных у Казіміраўскім лесе фашыстамі падчас акупацыі.

— З акта Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі ад 1944 года мы ведаем, што першыя ахвяры ў Казіміраўскім лесе былі знішчаны карнікамі ў 1941 годзе. І масава знішчалі тут мірнае насельніцтва на працягу ўсяго перыяду акупацыі, - адзначыў на цырымоніі перапахавання намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей Хмарук. — За 2024 і 2025 год, што на гэтым месцы ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, у Казіміраўскім лесе ўзняты астанкі 702 чалавек. Тых 398, што вынялі з зямлі сёлета, мы з ушанаваннямі перазахоўваем сёння..

Па словах намесніка пракурора Магілёўскай вобласці Андрэя Волкава, больш за 350 з тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны прыняў тут пакутніцкую смерць - жанчыны.

А нішчылі тут карнікі не толькі мірнае насельніцтва - старых, жанчын, дзяцей, якія пражывалі ў горадзе і наваколлях, але і падпольшчыкаў, удзельнікаў антыфашысцкага супраціву. Самымі страшнымі метадамі: расстрэльвалі, труцілі газам у машынах-душагубках, падрывалі на мінах…

Усяго на Магілёўшчыне ў межах крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа знойдзена не менш як 45 раней невядомых месцаў масавага знішчэння насельніцтва. І гэта не канчатковая лічба, - падкрэсліў Андрэй Волкаў. - Казіміраўскі лес - адно з самых страшных, знакавых месцаў. Калі тут вяліся пошукавыя работы, яго наведала больш за 4,5 тысячы чалавек. І сёння сюды едуць людзі не толькі з Магілёва і наваколля, але і з іншых гарадоў Беларусі, з Расіі, іншых дружалюбных краін.

Вучаніца СШ №2 Магілёва Рэната Сарвірава, якая прыйшла сёння з аднакласнікамі на перапахаванне, да гэтага наведвала Казіміраўскі лес, бачыла астанкі нявінна забітых:

Гэта было да слёз, да мурашак. Забыцца на тое, што перажыў наш народ у гады Вялікай Айчыннай, немагчыма. Гэта датычыцца кожнай сям'і, кожнага з нас асабіста. Мой прадзядуля не вярнуўся з фронту, загінуў пад Смаленскам. І сёння я тут, каб сказаць - што мы памятаем і ніколі не дапусцім паўтарэння.

Пра тое, што пра гераізм і боль беларускага народа ў гады вайны забыць нельга, а дараваць акупантам тое, што тварылі яны на нашай зямлі, немагчыма, казаў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Сцельмашок:

- У часе ёсць свая памяць - гэта гісторыя. Колькі б гадоў ні прайшло пасля Вялікай Айчыннай, мы будзем памятаць і шанаваць бязвінных людзей па-зверску знішчаных фашыстамі. Казіміраўскі лес стаіць у адным спісе з лагерамі смерці Трасцянец і Азарычы, Мінскім гета і ўрочышчам Уручча. Гэтыя месцы ніколі і нікому не дазволяць забыцца пра тое, да якіх жахлівых трагедый прыводзяць ідэі нацызму. Балюча ўсведамляць, колькі дзяцей не паспела пасталець, колькі новых не з'явілася на свет, колькі жыццяў абарвалася з-за сляпой нянавісці, крывавай жорсткасці. У такіх злачынстваў няма тэрміна даўніны, іх нельга забыць і немагчыма дараваць. Захаванне гістарычнай памяці і праўды - наш святы абавязак. Нашы продкі выпакутавалі, заваявалі перамогу. І загінуўшыя не зніклі бясследна ў той вайне, яны засталіся з намі - у дагледжаных мемарыялах, брацкіх магілах. У нашай памяці, якая натхняе нас на новыя здзяйсненні ў імя міру і росквіта нашай роднай краіны.

Памяць нявінна забітых у Казіміраўскім лесе ўшанавалі хвілінай маўчання.

 СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая