RU BY EN 中文
Instagram

У Беларусі стартаваў конкурс для мудрых настаўнікаў моладзі

Сапраўдны талент - не толькі дар, але і вынік працы, цярпенні мудрых настаўнікаў. У Беларусі стартаваў конкурс на прысуджэнне ўзнагароды «За ўклад у выхаванне таленавiтай моладзі». Ён закліканы падзякаваць тым, хто дапамагае моладзі раскрываць свае здольнасці і ісці да поспеху.

Конкурс праходзіць пад эгідай Савета спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і Міністэрства культуры. Узнагарода прысуджаецца педагогам, настаўнікам і спецыялістам, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё і выхаванне таленавітай моладзі.

Ёсць тры катэгорыі: за падрыхтоўку пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх мастацка-творчых конкурсаў, уладальнікаў Гран-прэмій фонду, а таксама за стварэнне і ўкараненне методык навучання, якія дапамаглі дасягнуць поспеху.

Заяўкі прымаюцца да 1 студзеня 2026 года. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства Культуры Беларусі.

news.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая