«Залаты шлягер» - гэта брэнд не толькі рэгіёна, але і ўсёй Беларусі. Такім меркаваннем з журналістамі падчас урачыстага адкрыцця міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер» у Магілёве падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Анатоль Ісачанка нагадаў, што 30 гадоў таму Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю праводзіць фестываль на магілёўскай зямлі. І ўсе гэтыя гады ён працягвае радаваць гледачоў, слухачоў і артыстаў сваёй унікальнай атмасферай. Фестываль набыў славу, павагу і пашану ў многіх пакаленняў. «Бо ідэя была ў тым, каб увасобіць і злучыць у сабе розныя эпохі. І сёння на канцэрты фестывалю прыходзяць розныя пакаленні і адчуваюць сябе аднолькава камфортна», - сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

За час існавання гэтай маштабнай культурнай падзеі, на сцэну фестывалю ўзнімаліся многія знакамітыя артысты, яе наведалі прадстаўнікі больш як 25 краін.
«Фестываль - гэта не толькі канцэрт з удзелам зорак, ён шырэйшы і большы. Гэта творчыя сустрэчы і вечарыны, выставы, кінапаказы. Гэтае ўсёабдымнае мерапрыемства, якое аб'ядноўвае людзей. Мусіць, таму ён і крочыць цэлых 30 гадоў і будзе развівацца далей. Мы вітаем яго на Магілёўшчыне кожны год, бо «Залаты шлягер» ужо брэнд не толькі Магілёўскай вобласці, але і ўсёй Беларусі», - сказаў кіраўнік рэгіёну.


Ён павіншаваў усіх са святам творчасці і выдатнага настрою: «Кожны з нас на фестывалі знаходзіць тое, што яму патрэбна. Жадаецца пажадаць добрага настрою ўсім, хто сядзіць у зале і выходзіць на сцэну. Артыстам жадаю ўдзячнай публікі - каб глядач заўсёды сустракаў з непадробнай цікавасцю, а таксама каб іх музыка заваёўвала сэрцы розных пакаленняў».


Працягвалася свята вялікім творчым канцэртам. Любімыя і знаёмыя хіты публіка з задавальненнем падхапляла, стварай дзіўную атмасферу адзінства і добрага настрою.



Музычная магія. Міністр культуры распавёў аб сакрэце папулярнасці «Залатога шлягера»
«Тут няма пафасу, пёраў і стразаў, а ўсё роднае і душэўнае». Артысты аб фестывалі «Залаты шлягер»
«Жадаем падпяваць і нават танчыць». З якім настроем прыйшлі гледачы на «Залаты шлягер» у Магілёве
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.10.2025 - 16:24
Беларуска-расійскі медыяфорум, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, стартаваў у Магілёве
21.10.2025 - 19:47
20.10.2025 - 16:06
У Магілёве на базе Інстытута тэхналогіі металаў адкрылі ўчастак вытворчасці цвёрдасплаўнай прылады
17.10.2025 - 09:31
Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 18-19 снежня
16.10.2025 - 17:06