Чарговай лакацыяй рэспубліканскага фестывалю «Таленты Беларусі - будучыня краіны» 29 лістапада стане Магілёў. Канцэрт адбудзецца ў Палацы культуры вобласці.
Фестываль прысвечаны 30-годдзю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Юныя таленты з Магілёўскай вобласці будуць выступаць у суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М. Я. Фінберга». Усе артысты - гэта лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Як расказалі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама, выбраць удзельнікаў для канцэрта з вялікага спісу таленавітай моладзі было складана. На сцэне выступяць 20 чалавек: навучэнцы музычных школ вобласці, музычнага каледжа, а таксама МДУ ім. А. А. Куляшова. Таксама ў праграме фэсту майстар-класы для прадстаўнікоў таленавітай моладзі і педагогаў.
Фінальным акордам фестывалю стане выступленне лепшых маладых выканаўцаў на гала-канцэрце фестывалю «Таленты Беларусi — будучыня краіны» ў сталіцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая