Больш за 150 аб’ектаў гандлю і бытавога абслугоўвання Магілёўскай вобласці да Дня маці зробяць зніжкі на тавары і паслугі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
У акцыі прымуць удзел буйныя арганізацыі (ААТ «Універмаг «Цэнтральны»», сетка крам ААТ «Белгасгандаль-1М», ААТ «Крама «Юбілейны»», БААТ «Прамгандаль», ААТ «Дом абутку», ТАА «Еўрагандаль»), iншыя субекты гаспадарання, а таксама гандлёвыя аб’екты сістэмы спажыўкааперацыі. Некаторыя з іх зробяць зніжкі да 50%.
Акрамя таго, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання прапануюць жанчынам-маці зніжкі на паслугі цырульні ў памеры 5-20%, мыццё бялізны – 5%, рамонт абутку – 10%, рамонт адзення – 10%.
З пералікам арганізацый гандлю і бытавога абслугоўвання можна азнаёміцца тут.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.09.2025 - 09:46
12.09.2025 - 09:22
У Магілёве ўвекавечаць памяць легендарнага чэкіста Навума Эйтынгана
11.09.2025 - 17:58
Дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Малых Славенях: як рыхтуюцца да новага навучальнага года
11.09.2025 - 12:11
10.09.2025 - 15:30
Прамую тэлефонную лінію 27 верасня правядзе Аляксандр Гарошкін